ТБІЛІСІ. Улады Імерэтыі – рэгіёну на поўначы Грузіі – хочуць назваць адну з горных вяршыняў у гонар новаабранага губэрнатара Каліфорніі, усясьветна вядомага актора Арнольда Шварцэнэгера. Прадстаўнік прэзыдэнта Грузіі паведаміў сёньня, што рэгіянальная адміністрацыя накіравала Шварцэнэгеру віншавальную тэлеграму ў зьвязку зь ягонай перамогай на губэрнатарскіх выбарах. Акрамя таго, актор-губэрнатар запрошаны наведаць Грузію. У часе магчымага візыту і адбудзецца цырымонія наданьня аднаму з каўказкіх пікаў імя Шварцэнэгера.