Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:41 ]  Шварцэнэгер абраны губэрнатарам Каліфорніі


ЛОС-АНДЖЭЛЕС. ЗША. Новым губэрнатарам Каліфорніі абраны актор, супэр-зорка Галівуду, рэспубліканец Арнольд Шварцэнэгер. Паводле папярэднік дадзеных, на выбарах ён атрымаў болей, як 50 адсоткаў галасоў. Упершыню ў гісторыі штату Каліфорнія насельніцтва прагаласавала за адстаўку дзейнага губэрнатара. За зыход дэмакрата Грэя Дэвіса выказаліся болей, як палова тых, хто галасаваў. Шварцэнэгер далёка апярэдзіў канкурэнтаў на губэрнатарскую пасаду. Разам прэтэндэнтаў было 135. Зьвяртаючыся да каліфанійцаў, ён сказаў: “Я хачу быць народным губэрнатарам. Я хачу прадстаўляць усіх. Я веру ў народ Каліфорніі і ведаю, што разам мы зможам шмат зьдзейсьніць. Я ведаю, што разам мы зноў зробім гэты штат самым вялікім у самай вялікай краіне сьвету.” Абраньне Шварцэнэгера выклікала фурор у ягонай роднай Аўстрыі. Сярод сотняў людзей, якія даслалі яму віншавальныя тэлеграмы, -- прэзыдэнт і міністар замежных справаў Аўстрыі.
XS
SM
MD
LG