ГРОЗНЫ. У Чэчэніі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што прызначаныя на заўтра, узмоцненыя захады бясьпекі. У Грозным спынены рух транспарту па вуліцах, побач зь якімі знаходзяцца ўрадавыя будынкі. У горадзе забаронены рух грузавікоў, зачынены і ачэплены міліцыяй кірмаш “Паўночны”. Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека назвала прэзыдэнцкія выбары ў Чэчэніі “Маскарадам”, які адбываецца на фоне няспыннага парушэньня правоў чалавека.