МАСКВА. Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека назвала прэзыдэнцкія выбары ў Чачні “Маскарадам”, які адбываецца на фоне безперапыннага парушэньня правоў чалавека.
Паводле праваабаронцаў, пасьля рэфэрэндуму 23 сакавіка, які вызначыў парадак галасаваньня ў выбарах, у Чачні павялічылася колькасьць злачынстваў супраць цывільнага насельніцтва!