Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Прадстаўнікі МАГАТЭ ўжо ў Тэгеране


ТЭГЕРАН. Сёньня ў сталіцы Ірану прадстаўнікі МАГАТЭ пачалі перамовы зь іранскімі афіцыйнымі асобамі. Асноўная мэта перамоваў – высьветліць, ці вядзе Іран распрацоўку ваеннай ядзернай праграмы. Згодна з пастановай кіраўніцтва МАГАТЭ да 31 кастрычніка Іран мусіць даказацт, што ягоныя атамныя праекты маюць выключна мірны характар. Калі гэтага не адбудзецца, агенцтва можа паставіць на паседжаньні Рады бясьпекі ААН пытаньне адносна санкцыяў у дачыненьні да Ірану.
XS
SM
MD
LG