ГАЗА. Палестынцы ўпэўненыя, што пабудова сьцяны ёсць анэксіяй тэрыторыі Палестыны, якая адбірае надзею на паўстаньне незалежнай палестынскай дзяржавы.
Саэб Эракат – галоўны палестынскі ўпаўнаважаны ў справе перамоваў сёньня заявіў:
(Эракат)Я ня думаю, што гэтая сьцяна будуецца для бясьпекі. Яна не падзеліць ізраільцаў ад палестынцаў, але паделіць самітх палестынцаў. Гэта паўплывае на жыцьцё 350 тысячаў палестынцаў, якія жывуць на Заходнім Беразе і ва Ўсходнім Ерузаліме, і застануцца ўнутры Ізраілю. Гэта набольш значны ўдар у бок пляну Джорджа Буша, які гаварыў пра суіснаваньне ў рэгіёне дзьвюх незалежных дзяржаваў"