ЕРУСАЛІМ Некалькі тысячаў палестынцаў узялі сёньня ўдзел у маніфэстацыях, прымеркаваных да трэцяй гадавіны пачатку “інтыфады” – паўстаньня супраць Ізраілю. Маніфэстацыі адбыліся на заходнім беразе Ярдану і ў сэктры Газа.
Сёньня ж ізраільскае войска правяло рэйд у горад Джэнін на заходнім беразу Ярдану. Салдаты правялі ператрусы ў дамох, дзе, як меркавалася, знаходзіліся тэрарысты і сховішча зброі. Сёньня ж з мінамётаў было абстралянае габрэйскае паселішча Гуш Катіф у сэктары Газа. Ахвяраў няма.
Групоўка “Ісламскі джыхад” узяла на сябе адказнасьць за ўчорашняе забойства двух габрэйскіх пасяленцаў на заходнім беразе Ярдану.