Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:52 ]  Іран скарачае супрацоўніцтва з МАГАТЭ


ТЭГЕРАН. Прадстаўнік Ірану ў Міжнародным Агенцтве ў справе Атамнай Энэргіі (ці скарочана МАГАТЭ), зяавіў, што ягоная дзяржава хоча абмежаваць свае кантакты з гэтай арганізацыяй. Гэта адказ Ірану на на патрабаваньне МАГАТЭ прадставіць да 31 кастрычніка ўсебаковыя доказы таго, што ядзерная праграма Тэгерану мае мірны характар. Прадстаўнік Ірану ў МАГАТЭ Алі Акбар Салехі падкрэсьліў, што Іран будзе выконваць абавязкі, якія вынікаюць з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі, “але ня болей за гэта”. Аднак у інтэрвію агенцтву Associated Press Салехі заявіў, што Тэгеран гатовы працягваць перамовы ў справе кантролю інспэктарамі МАГАТЭ ірацкіх ядзерных аб’ектаў. Між тым Паўночная Карэя адкінула сёньня заклікі МАГАТЭ адмовіцца ад працягу сваёй ядзернай прагарамы і далучыцца да дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG