Кішынэў. Прэзыдэнт Малдовы Уладзімер Варонін ня выключае выхаду ягонай краіны са складу СНД і больш цеснай інтэграцыі з Эўрапэйскім Зьвязам. Прэсавая служба прэзыдэнта Малдовы распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што нядаўна падпісанае ў Ялце лідарамі Расеі, Украіны, Беларусі і Казахстану пагадненьне аб стварэньні адзінай эканамічнай прасторы – “назаўсёды скасоўвае ідэю аб мадэрнізацыі СНД”. Лідар Малдовы лічыць, што падчас падпісаньня гэтай дамовы лідары чатырох краінаў не ўлічылі інтарэсаў іншых краінаў-удзельніцаў СНД.