МАСУЛ. ІРАК. Былы міністар абароны Іраку Султан Хашым Ахмэд здаўся амэрыканскім вайскоўцам у горадзе Масул на поўначы краіны. Пра гэта паведамілі сёньня прадстаўнікі ірацкай праваабарончай арганізацыі, якія былі пасярэднікамі паміж Ахмэдам і амэрыканскім камандаваньнем. Ахмэд быў пад нумарам 27 у сьпісе 55-і найвышэйшых ірацкіх кіраўнікоў, якіх вышуквалі ЗША.
Паведамленьне праваабаронцаў пацьвердзілі і прадстаўнікі амэрыканскага войска. Паводле іхнага паведамленьня, учора ў Іраку каля гораду Тыкрыт у выніку ўзброенага нападу былі забітыя тры і параненыя два амэрыканскіх вайскоўцы.