ВЕНА. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заклікала Паўночную Карэю спыніць ядзерную праграму. Адпаведная рэзалюцыя была ўхваленая на канфэрэнцыі МАГАТЭ ў Вене. У дакумэнце ахарактарызаваныя як “крокі ў правільным накірункі” шматбаковыя перамовы ў паўночнакарэйскай ядзернай праграме, што адбыліся нядаўна ў Пэкіне. У лютым МАГАТЭ афіцыйна абвесьціла, што Пхэньян, парушаючы дамову 1994 году, распрацоўвае ядзерную праграму.