ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ загадаў скасаваць падпісанае пагадненьне з Ватыканам, якое надае грузінскай праваслаўнай і каталіцкай цэрквам роўныя правы. Раніцай у Тбілісі адбылася масавая дэманстрацыя студэнтаў, якія пратэставалі супраць падпісаньня гэтага дакумэнту. Былі перакрытыя некалькі цэнтральных вуліцаў. Пагадненьне зганьбаваў Каталікос-Патрыярх усея Грузіі Ільля Другі.