Тры габрэйскія пасяленцы абвінавачаныя судом ў замаху супраць чалавечага жыцьця. Летась у красавіку, ізраільцы спрабавалі узарваць арабскую школу для дзяўчынак у Ерузаліме, аднак іх спыніла паліцыя. Ізраільцы патлумачылі, што такім чынам хацелі адпомсьціць за забойствы габрэяў.