Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  Арафат: "Палестынцы важнейшыя за рэзалюцыі"


РАМАЛА. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат заявіў сёньня, што ён ня зьдзіўлены адхіленьнем Радай Бясьпекі ААН рэзалюцыі, якая асуджае Ізраіль за рашэньне аб ягонай дэпартацыі: "Нас не хвалююць ніякія рэзалюцыі, мы болей важныя, чым нейкая рэзалюцыя".Праект рэзалюцыі быў прапанаваны Сырыяй ад імя арабскіх дзяржаваў. Злучаныя Штаты выкарысталі права вета, бо, як заявіў прадстаўнік ЗША, дакумэнт не асуджаў палестынскі тэрарызам. Тым часам, у горадзе Наблюс на Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі сёньня баевіка палестынскай групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. У перастрэлцы паранены адзін ізраільскі вайсковец.
XS
SM
MD
LG