Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:46 ]  Працягваецца візыт Папы ў Славаччыну


БРАТЫСЛАВА. Папа Ян Павал Другі, які знаходзіцца зь візытам у Славаччыне, адправіў сёньня імшу ў горадзе Разнава, на якой прысутнічалі болей яу 100 тысячаў чалавек. Імша была некалькі скарочанай у зьвязку са здароўем пантыфіка, якое апошнімі днямі пагоршылася. У нядзелю ў Братыславе Ян Павал Другі далучыць да блаславёных двох славацкіх каталікоў, якія сталі ахвярамі камуністычных перасьледаў. Гэта 102 замежны візыт 83-х гадовага Папы пасьля таго, як у 1978 годзе ён ачоліў рыма-каталіцкую царкву.
XS
SM
MD
LG