Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  Швэдзкая паліцыя шукае забойцу Анны Лінд


СТАКГОЛЬМ. Швэдкая паліцыя вядзе шырокамаштабны пошук злачынцы, якія нанёс ножам сьмяротныя раненьні міністру замежных справаў Аньне Лінд. Сьледчыя вывучаюць нож і камуфляжную куртку, пакінутыя на месцы злачынства. 46-гадовая Лінд памерла ўчора раніцай. Матывы зьдзейсьненага ў сераду злачынства пакуль не зразумелыя. Сьвет разам з грамадзянамі Швэцыі смуткуе з нагоды трагічнай пагібелі міністра замежных справаў Анны Лінд. Эўрапейскі парлямэнт у Брусэлі хвілінай маўчаньня ўшанаваў ейную памяць. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан падкрэсьліў, што Швэцыя і ўвесь сьвет згубілі выдатнага палітычнага дзеяча і цудоўнага чалавека. Выказваньні глыбокага спачуваньня швэдам і сям’і забітай ідуць з краінаў усяго сьвету.
XS
SM
MD
LG