МЕХІКА. У мэксіканскім горадзе Канкун, дзе адбываецца канфэрэнцыя Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі засіліўся вядомы антыглябаліст з Паўдзённай Карэі Лі Кван Хэ. Ён ўвагнаў у сябе нож у часе акцыі пратэсту. Лі Кван Хэ – былы дэпутат паўдзённакарэйскага парлямэнту, апошнім часам кіраваў нацыянальнай асацыяцыяй фэрмэраў і рыбакоў. Канфэрэнцыя прысьвечаная праблемам гандлю сельгаспрадукцыяй, у ёй бяруць удзел прадстаўнікі 146 краінаў сьвету.