ДОХА. Арабскі тэлеканал “Аль-Джазіра” паказаў у сераду відэазапіс, на якім, мяркуецца адлюстраваныя лідэр тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда” Ўсама Бін Лядэн і яго найбліжэйшы паплечнік Айман аль-Завахры. Паводле “Аль-Джазіры”, здымкі, верагодна, былі зробленыя напрыканцы красавіка ці ў пачатку траўня. Відэастужку суправаджаў гуказапіс выказваньня Завахры, які заявіў, што ранейшыя ўдары “Аль-Кайды” былі толькі сутычкамі, але сапраўдная бітва супраць Злучаных Штатаў яшчэ не пачалася.