Вашынгтон “Злучаныя Штаты будуць працягваць ціск на Іран, дамагаючыся выдачы тэрарыстаў” – заявіла сёньня памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Кандаліза Райс. Іранскія ўлады паведамлялі, што арыштавалі некалькі сябраў тэрарыстычнай сеткіт “Аль-Каеда”, аднак Тэгеран адмаўляецца
Перадаць арыштаваных Злучаным Штатам.
Паводле сп-ні Райс экспэрты міжнароднай атамнай агэнцыі МАГАТЭ былі зьдзіўленыя і занепакоеныя тым, што знайшлі ў Іране. Паводле Райс ЗША будуць вітаць працяг дасьледваньняў МАГАТЭ ў Іране.
Кандаліза Райс таксама заявіла, што надышоў час для пашырэньня прысутнасьці ААН у Іраку. У пятніцу Злучаныя Штаты прадставілі Радзе бясьпекі ААН праэкт навай рэзалюцыі, якая дазволіць накіраваць у Ірак вайсковыя кантынгэнты з розных краінаў і павялічыць міжнароднае фінансавае садзеяньне аднаўленьню Іраку. Нямеччына і Францыя скрытыкавалі амэрыканскі праэкт рэзалюцыі. На іх думку, ён адкладае на занадта даўгі тэрмін перадачу ўлады ў Іраку самім іракцам.