ПРЫШЦІНА. Макэдонскія афіцыйныя асобы адкінулі сёньня патрабаваньні альбанскіх узброеных груповак выйсьці зь вёскі Вакшынцэ на поўначы краіны ды заявілі, што сілы бясьпекі Макэдонііі застануцца на гэтай тэрыторыі пакуль не схопяць лідэра альбанскіх паўстанцаў.
Прэасвы сакратар макэдонскага ўраду сказаў, што ўрад ня будзе зьвяртаць ніякай увагі на патрабаваньні “Альбанскай Нацыянальнай арміі”.
Учора, узброеныя альбанскія ваяўнікі захапілі вёску Вакшынцэ, ды заявілі, што будуць утрымліваць яе жыхароў у якасьці закладнікаў, пакуль макэдонскія жаўнеры не спыняць пошук іхнага лідэра і ня выйдуць з рэгіёну.