ЛЁНДАН. Сёньня на судовым працэсе ў справе сьмерці брытанскага экспэрта ў пытаньнях зброі масавага зьнішчэньня Дэйвіда Кэльлі выступіць ягоная ўдава. Суд дэтальна вывучае працэс прыняцьця брытанскім урадам рашэньня пачаць вайну ў Іраку, а таксама стаўленьне ўраду да самога Дэйвіда Кэльлі. Той скончыў жыцьцё самагубствам пасьля таго, як стала вядома, што менавіта ён быў крыніцай інфармацыі для брытанскай радыёстанцыі БіБіСі адносна фальшаваньня брытанскім урадам доказаў так званага ірацкага дасье. Мяркуецца, што ўдава экспэрта будзе адказваць на пытаньні адносна ягонага псыхічнага стану напярэдадні самагубства.