БЭРЛІН. Нямеччына плянуе разьмясьціць міратворчы кантынгент у горадзе Кундуз на поўначы Афганістану, -- заявіў сёньня ў Бэрліне канцлер ФРГ Гэрхард Шродэр. Але спачатку, на ягоную думку, неабходна прыняць рашэньне аб пашырэньні за межы Кабулу мандату міжнародных сілаў у падтрыманьні бясьпекі ў Афганістане. У афганскай сталіцы пад камандаваньнем НАТО знаходзяцца пяць тысячаў міратворцаў. Лідэр Афганістану Хамід Карзай шмат разоў заклікаў усясьветную супольнасьць разьмясьціць міратворчыя сілы ў іншых, апроч Кабулу, раёнах краіны.