Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Прэзыдэнт Ірану запатрабаваў ад Брытаніі прабачэньняў


(ТЭГЕРАН) Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі запатрабаваў прабачэньняў ад Вялікай Брытаніі за арышт былога іранскага амбасадара ў Аргэнтыне. У выступе па радыё Хатамі асудзіў гэты арышт як “жахлівую ды йлжывую правакацыю” супраць Ісльямскай рэспублікі і запатрабаваў, каб брытанскія ўлады адмянілі сваё рашэньне. Былы дыплямат Хадзі Сулейманпур быў арыштаваны брытанскйа паліцыяй у чацьвер па абвінавачаньні у датычнасьці да выбуху ў гэбрайскім квартале сталіцы Аргэнтыны Буэнас-Айрэсе ў 1994 годзе. У выніку таго тэракту загінулі 85 чалавек. Арышт адбыўся паводле запатрабаваньня Аргэнтыны. Сёньня афіцыйны Тэгеран паведаміў часоваму паверанаму ў справах Аргэнтыны, што Іран зьніжае ўзровень дыпляматычных стасункаў зь ягонай краінай
XS
SM
MD
LG