ТЭГЕРАН. Іранскі прэзыдэнт Мохаммад Хатамі зганіў учорашні замах на штаб-кватэру ААН ў Багдадзе ды назваў яго “актам зла”.
Паводле апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў выбуху ў Багдадзе дасягнула 21 чалавека. Цяпер супрацоўнікі Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў праводзяць эвакуацыю з Іраку сваіх параненых калегаў.
Між тым, генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што Арганізацыя аб’еднаных нацыяў будзе працягваць працу ў Іраку, нягледзячы на ўчорашні тэракт ў яе штаб-кватэры ў Багдадзе.