Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  Экспэрты ААН прылятюць у Лібэрыю


МАНРОВІЯ. Група экспэртаў Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў мае прыляцець сёньня ў сталіцу Лібэрыі – Манровію -- дзеля аналізу сытуацыі ў краіне. Адмысловы пасланец ААН Жак Кляйн учора паведаміў, што ў ягонай камандзе будзе ад 10 да 12 экспэртаў і яны будуць знаходзіцца ў Лібэрыі ад 10 да 12 дзён з мэтай “паназіраць за ўсімі сэкцыямі грамадзтва”. Высновы групы экспэртаў будуць перададзеныя пазьней у Раду бясьпекі ААН. Кляйн падкрэсьліў спадзяваньне, што ААН ажыцьцявіць у Лібэрыі тое, што ён назваў “поўнамаштабнай апэрацыяй”, не пазьней, як у лістападзе.
XS
SM
MD
LG