ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнікі Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі не змаглі дасягуць канчатковага пагадненьня пра вывад ізраільскіх войскаў з гарадоў Ерыхон і Калькілія на Заходнім беразе Ярдану. Ізраіль мае намер захаваць вайсковыя блёк-пасты ў раёне гэтых гарадоў. Палестынцы лічаць гэта парушэньнем папярэдніх дамоўленасьцяў. Перамовы будуць працягнутыя ў найбліжэйшы час. Раней меркавалася, што Ерыхон і Калькілія будуць перададзеныя пад палестынскі кантроль у панядзелак, а гарады Рамалах і Тулькарм – на наступным тыдні.