Казахскія ўлады паведамілі, што чатырохгадовая дзяўчынка на поўдні Казахстану памерла ад бубоннай чумы. Сямёра чалавек, якія былі ў кантакце зь дзяўчынкай, цяпер у шпіталі, а яшчэ 11 у карантыне.
Лічыцца, што захворваньні на чуму пачаліся ў партовым казахскім горадзе Актаў на Касьпіі пасьля таго, як людзі зьелі мяса інфікаванага вярблюда.
Эпідэмія бубоннай чумы ў 14-м стагодзьдзі зьнішчыла прыкладна траціну насельніцтва Эўропы.