Прадстаўнік ААН у Афганістане Лакдар Брахімі заявіў, што надзвычай важным з’яўляецца рашэньне Рады Бясьпекі ААН адносна пашырэньня сфэры дзеяньня міжнародных міратворчых сілаў па-за межы сталіцы Афганістану і яго бліжэйшыя правінцыі.
Брахімі заявіў гэта пасьля ўчорашняга абмяркаваньня у Радзе Бясьпекі ААН мераў павышэньня бясьпекі у Афганістане, якія неабходныя прынамсі да законных выбараў у чэрвені у наступным годзе.
Учора, калі была зробленая гэтая заява, у Афганістане больш 60 чалавек былі забітыя і дзесяткі параненыя у выніку новых нападаў у Афганістане.