ЦН 34. МАНРОВІЯ. Заўтра, прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйляр, мае намер накіравацца ў выгнаньне ў Нігэрыю. Аднак паўстанцы, якія акружылі сталіцу пагражаюць працягам баявых дзееньняў, паколькі не ўхваляюць Мозэса Блэга, якога Тэйляр прызначыў сваім пераймальнікам .
“ Я заклікаю паўстанцаў да аб\яднаньня з намі, паколькі я выступаю за адзінства. Хай яны прыйдуць, складуць зброю, і далучацца да нашага ўраду. Я не зацікаўлены ў тым, каб стаць прэзыдэнтам краіны. Я толькі хачу прымірэньня з паўстанцамі”.
Сказаў Мозэс Блэг.
Афрыканскія пасярэднікі на мірным перамовах запэўніваюць, што Блэг будзе кіраваць краінай толькі кароткі час, пакуль не будзе абраны, магчыма цягам некалькіх дзён, тымчасовы кіраўнік дзяржавы. Дабрачынныя арганізацыі заклікаюць да ўсталяваньня парадаку ў краіне ахопленай грамадзянскай вайною, і перасьцерагаюць перад гуманітарнай катастрофай. Паводле Архіепіскапа Манровіі-Майкэла Кпакалі Фрэнсіса, другі па вялічыні горад краіны-порт Буханан, поўнасьцю пазбаўлены харчаваньня і лекаў.