Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:40 ]  ЗША дасьледуе выбух каля амбасады Ярданіі у Кабуле


БАГДАД. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі у Іраку Пол Брэмэр заявіў, што ЗША дапамагае дасьледаваць бомбавы напад на амбасаду Ярданіі у Багдадзе, у выніку якога загінулі 17 чалавек. Агэнты Фэдэральнага Бюро Дасьледаванняў ЗША ужо прыбылі у Ірак. Пол Брэмэр кажа, што пакуль няма непасрэдных сьведчаньняў адносна тых, хто арганізаваў выбух. Падазраецца вайсковая групоўка Ансар аль-Ісьлям, якая мае сувязі з Аль-Кайдай. Таксама, паводле словаў Пола Брэмэра, падазраюцца і прыхільнікі Садама Хусэйна. Фэдэральнае Бюро Дасьледаваньняў ЗША займаецца і высьвятленьнем сувязяў Аль Кайды і бомбавых выбухаў у Савудаўскай Аравіі і Емене.
XS
SM
MD
LG