БАКУ. Тысячы дэманстрантаў выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы Азэрбайджану. Яны пратэставалі супроць прызначэньня сына прэзыдэнта Гэйдара Аліева прэм’ер-міністрам і патрабавалі выбараў.
Гэтае прызначэньне апазыцыйныя партыі назвалі спробай усталяваць манархію у Азэрбайджане.
Гэйдар Аліеў і яго сын Ільхам Аліеў – кадыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах, якія заплянаваныя на 15 кастрычніка.
80 гадовы прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў ўжо месяц праходзіць курс лячэньня, спачатку ён знаходзіўся ў ваеным шпіталі ў Турэччыне, на гэтым тыдні ён быў перавезены ў ЗША. Паводле сёньняшняй заявы Ільхама Аліева здароў’е ягонага бацькі палепшылася і ў хуткім часе ён магчыма вернецца ў Азэрбайджан.