АНКАРА. Эўразьвяз вітаў рашэньне парлямэнту Турэччыны ўхваліць рэформу, якая абмяжуе ўплыў турэцкага войска на палітычнае жыцьцё краіны.
Рэформа зменшыць паўнамоцтвы Нацыянальнай рады бясьпекі Турэччыны, у якой асноўнуюю ролю адыгрываюць генэралы турэцкага войска.