Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  ЗША не зьбіраюцца ўжываць сілу супраць КНДР


ПЭКІН. Вашынгтон імкнецца разьвязаць крызыс вакол ядзернай праграмы Пхэньяну мірным шляхам – сказаў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан. Гэтая заява прагучала пасьля перамоваў Болтана з кіраўніцтвам міністэрства замежных справаў Кітаю. Болтан паўтарыў, што ЗША не зьбіраюцца ўжываць сілу супраць КНДР. Сёньня ж Болтан распачынае візыт у Паўдзённую Карэю і Японію з мэтай абмеркаваньня сытуацыі вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG