СЭУЛ. Сёньня ў Сінгапурскім шпіталі адбылася апэрацыя разьдзяленьня 4-месячных сіямскіх блізьнятаў з Паўдзённай Карэі. Разьдзяленьне доўжылася 1 гадзіну 40 хвілінаў, цяпер блізьнятам робяць плястычную апэрацыю паасобку. Чакаецца, што гэта працягнецца 6-8 гадзінаў. Лекары гавораць, што шанцы на пасьпяховы вынік апэрацыі складаюць
85%.
8 ліпеня ў гэтым самым шпіталі памерлі пасьля апэрацыі раздзяленьня 29-гадовыя сіамскія блізьняты Лале й Ладэн Бінджані.