Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:46 ]  Рада бясьпекі ААН сустракаецца з сябрамі Кіраўнічай Рады Іраку


НЬЮ-ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан і ягоны спэцыяльны прадстаўнік Сэрджыа Віера дэ Мэло сёньня выступяць са справаздачай адносна Іраку ў Радзе бясьпекі ААН. Сябрам Рады бясьпекі таксама будуць прадстаўленыя сябры Кіраўнічай Рады Іраку. Мяркуецца, што яны заявяць пра тое, што Кіраўнічая Рада зьяўляецца сувэрэнным прадстаўніком Іраку ў ААН. Кофі Анан назваў стварэньне Кіраўнічай рады пазытыўным крокам. Анан, аднак, падкрэсьліў неабходнасьць вызначэньня дакладнага тэрміну завяршэньня амэрыканскай акупацыі Іраку.
XS
SM
MD
LG