ГРОЗНЫ. У Чачні, у выніку выбуху ў пасёлку Гікала пад Грозным загінула мясцовая жыхарка. Ейнае двухгадовае дзіцё – параненае. Паводле мясцовых уладаў, выбух адбыўся ў ноч на нядзелю каля прыватнай хаты. У станіцы Асінаўская, недалёка ад мяжы з Інгушэціяй, адзін супрацоўнік Навачаркаскага аддзелу ўнутраных справаў загінуў і 13 былі параненыя, калі аўтобус, у якім яны ехалі, трапіў на фугас. Высакагорны Ітум-Калінскі раён Чачні застаўся без электрычнасьці – пасьля таго як невядомыя, стрэламі зь пісталету разьбілі 36 ізалятараў на высакавольтнай лініі электраперадачаў.