БАГДАД. Кіраўнік цывільнай адміністрацыі у Іраку заявіў, што краіна будзе гатовая да дэмакратычных выбараў на наступны год. Час выбараў залежыць ад таго, як хутка іракцы напішуць новую Канстытуцыю і пацьвердзяць яе ўсеагульным галасаваньнем.
Ірацкая кіраўнічая рада прыняла пастанову, у якой абвесьціла пра свае пляны забясьпечыць месца ў звычайным грамадзкім жыцьці былым жаўнерам ірацкага войска. Болей за 200 тысячаў былых жаўнераў, якія не бралі ўдзел у воінскіх злачынствах і катаваньнях людзей, як мяркуецца, будуць далучаныя да рэалізацыі новай праграмы Кіраўнічай рады.