БАГДАД. На наступным тыдні пачнецца фармаваньне Кіраўнічай Рады - ірацкага кабінэту міністраў, а таксама будуць прызначаныя прадстаўнікі краіны ў Радзе бясьпекі ААН. Прэсавы сакратар Курдзскай дэмакратычнай партыі заявіў, што Рада, у складзе якой будзе 25 чалавек, прызначыць трох ці чатырох сваіх сябраў, якія будуць браць удзел у перамовах ірацкай дэлегацыі ў Нью-Ёрку.