МАСКВА. Лідэр Патрыятычнага Саюзу Курдыстану Джалал Талабані гаворыць, што Расея павінна адыгрываць больш істотную ролю ў паваеным аднаўленьні Іраку. Гэтую заяву ён зрабіў пасьля перамоваў з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым. Паводле расейскага МЗС Талабані ад імя Патрыятычнага Саюзу Курдыстану ды іншых палітычных партый ў ірацкім Курдыстане заклікаў Расею больш актыўна садзейнічаць палітычнаму й эканамічнаму адраджэньню Іраку. Джалал Талабані асудзіў апошнія тэракты ў Расеі й выказаў шкадаваньне ў сувязі з чалавечымі ахвярам нападаў.