БЕЛГРАД. У сталіцы Сэрбіі выбухнуў аўтамабіль уладальніка двух штодзённых газэтаў. Як паведамляе белградзскае радыё, пацярпелых няма. Радзіслаў Родзіч, уладальнік газэтаў “Кур’ер” і “Глас Явносці” у часе выбуху абедаў у рэстарацыі. Родзіч заявіў, што ён не хоча выказваць меркаваньні наконт таго, хто мог арганізаваць выбух, аднак дадаў, што апошнім часам ён атрымліваў шмат пагрозаў у тым ліку з урадавых колаў. У ягоных выданьнях часта друкуюцца сэнсацыйныя артыкулы, асабліва ў “Кур’еры”, які пачаў выходзіць пасьля забойства прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча сёлета.