КАБУЛ: Як мінімум тры члавекі загінулі ў выніку баёў паміж варагуючымі, афганскімі фракцыямі. Учора, у правінцыі Саманган, цягам некалькіх гадзін працягвалася перастрэлка паміж сіламі генерала этнічных узбекаў-Дастума, з войскамі камандзіра этнічных таджыкаў-Устада Аты Мухамада. Дастум зьяўляецца намесьнікам міністра абароны Афганістану, а ягоныя прыватныя сілы кантралююць Мазар-і-Шарыф, падчас калі Ата набліжаны да міністра абароны Фагіма. Варагуючыя фракцыі ў Афганістане некалькі разоў падпісвалі спыненьне агню і некалькі разоў усчыналі баі. Велікабрытанія плянуе накіраваць у Мазар-і-Шарыф 50 чалавек вайсковага і цывільнага перасаналу, каб паспрыяць дыялёгу паміж палітычнымі і вайсковымі лідэрамі Афганістану.