Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  ЗША прапаноўваюць 25 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа захапіць Хусэйна


БАГДАД. Амэрыканская адміністрацыя ў Іраку сёньня заявіла, што Вашынгтон прапаноўвае ўзнагароду ў 25 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа захапіць Садама Хусэйна альбо за падцьверджаньне ягонай сьмерці. Як паведаміў кіраўнік часовай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр, ўзнагароду ў 15 мільёнаў даляраў прапануюць за інфармацыю пра сыноў Садама Хусэйна Удая й Кусая. Гэтыя грошы будуць выдаткаваныя ў рамках праграмы Дзярждэпартамэнту ЗША “Узнагарода для правасудзьдзя”.
XS
SM
MD
LG