МАСКВА. Расея выказвае шкадаваньне і чакае тлумачэньнў ў сувязі з рашэньнем беларускіх уладаў выслаць з краіны карэспандэнта расейскага каналу НТВ. Пра гэтае заявіў сёньня прадстаўнік міністэрства замежных справаў Расеі Аляксандар Якавенка. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі запатрабавала, каб карэспандэнт расейскай тэлекампаніі НТВ Павал Селін пакінуў Беларусь на працягу сутак. Улады абвінавацілі яго ў непраўдзівым асьвятленьні пахаваньня Васіля Быкава