ГААГА. Басьнійскі сэрб, перададзены Гаагскаму Трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў, прызнаў сябе вінаватым праз паўтара гады пасьля пачатку працэсу. 33-гадовы Прэдраг Банавіч, які служыў ахоўнікам у сэрбскім канцэнтрацыйным лягеры Кератэрм у часе вайны на Балканах, абвінавачваецца ў зьбіцьці і катаваньні зьняволеных. Кератэрм – адзін з трох сэрбскіх канцэнтрацыйных лягераў у Босьніі, дзе былі забітыя і закатаваныя тысячы мусульманаў і харватаў.