ЕРУСАЛІМ. Палестынскія прадстаўнікі на перамовах з ізраільскімі службамі бясьпекі заявілі, што экстрэмісцкія групоўкі, як выглядае, гатовыя пайсьці на замірэньне і на тры месяцы спыніць напады на ізраільцаў. Аднак пэрспэктывы разьвязаньня канфлікту застаюцца незразумелымі. Міністар замежных справаў ізраілю Сільван Шалом назваў магчымае замірэньне «пасткай» і падкрэсьліў, што ізраільскі бок ня пойдзе на яго калі ня будзе скончана з экстрэмістамі. Учора палестынскія ўлады скрытыкавалі заяву прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша пра тое, што групоўкі, падобныя да «Хамасу», мусяць быць зьліквідаваныя.