Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:26 ]  Футбольныя арбітры ва Ўкраіне будуць зарабляць больш


КІЕЎ. У новым футбольным сэзоне Ўкраіны судзьдзі гульняў вышэйшай лігі нацыянальнага першынства будуць атрымліваць 1200 даляраў, а іхныя асыстэнты па 600. Такую пастанову прыняў выканкам Фэдэрацыі футболу Ўкраіны. У мінулым сэзоне арбітры атрымлівалі па 300 даляраў за гульню. На думку выканкаму зьмена аплаты паспрыяе барацьбе супраць подкупу судзьдзяў. Таксама з мэтай падвышэньня прафэсыйнага ўзроўню і канкурэнцыі паміж судзьдзямі ад наступнага сэзону колькасьць арбітраў у вышэйшай лізе будзе скарочаная з 22 да 18.
XS
SM
MD
LG