Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  29 антыглябалістаў паўсталі перад грэцкім судом


(САЛЁНІКІ) Сёньня ў грэцкім судзе былі выстаўленыя абвінавачаньні супраць 29 удзельнікаў антыглябалісцкіх дэманстрацыяў, якія адбываліся падчас саміту Эўразьвязу ў Грэцыі. Затрыманыя, сярод якіх ёсьць актывісты з ЗША, Вялікай Брытаніі, Кіпру, Аўстраліі, Сірыі і Гішпаніі, абвінавачваюцца ў вандалізме і выкарыстаньні выбуховых рэчываў. Усяго падчас дэманстрацыяў у Салёніках былі затрыманыя больш за 100 чалавек. Сотні анархістаў закідвалі паліцыю камянямі і бутэлькамі з гаручай сумесьсю. Паліцыя выкароыстоўвала супраць дэманстрантаў сьлензацечны газ
XS
SM
MD
LG