(БРУСЭЛЬ) Бэльгія заявіла, што закон аб ваенных злачынствах будзе зьменены сёлета. Гэтая заява прагучала пасьля крытыкі гэтага закону ў ЗША. У адпаведнасьці зь дзеючым цяпер законам, бэльгійскі суд можа разглядаць справы асобаў, якія не зьяўляюцца грамадзянамі Бэльгіі -- напрыклад, да разгляду нядаўна былі прынятыя абвінавачаньні групы іракцаў супраць прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў сувязі з вайной у Іраку. Прэмьер-міністар Бэльгіі Гі Вэргофстад заявіў сёньня, што прапанаваныя зьмены прадугледжвуюць больш жорсткія патрабаваньні да замежнікаў, якія зьвяртаюцца ў бэльгійскі суд у справе ваенных злачынстваў. Адпаведны законапрает будзе ўнесены ў парлямэнт. Выступаючы на прэсавай канфрэнцыі, прэмьер-міністар, аднак, абверг меркаваньне, што прапанова была прынятая пад ціскам ЗША