ЕРУСАЛІМ. У паласе Газа безвынікова закончыўся чарговы раўнд перамоваў прадстаўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі. Палестынцы патрабуюць вываду ізраільскага войска з паласы Газа. Ізраіль дамагаецца захаваньня свайго кантролю над асноўнай аўтамагістральлю ў Газе. Адмысловы высланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Джон Вулф сустрэўся з ізраільскім міністрам абароны Шаўлем Мафазам. У пятніцу на Блізкі Ўсход прыяжджае дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл – для перамоваў з ізраільскімі і палестынскімі лідарамі адносна рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня.