ВЕНА. Чакаецца, што Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі сёньня выступіць з заявай, у якой Іран абвінавачваецца ў невыкананьні абавязацельстваў у галіне міжнароднай ядзернай бясьпекі. Мяркуецца, што МАГАТЭ закліча Тэгеран прадаставіць усю інфармацыю пра іранскую ядзерную праграму. Назіральнікі адзначаюць, што ў гэтым дакумэнце ня будзе гаварыцца аб парушэньні Дамовы пра нераспаўсюд ядзернай зброі. Гэткія высновы маглі б стаць падставай для ўвядзеньня Радай Бясьпекі ААН эканамічных санкцыяў супраць Ірану.